БЕЛ Ł РУС

БАТЭ разгромна прайграў швейцарцам і пакідае Лігу канферэнцый

30.07.2026 / 23:20

Nashaniva.com

Барысаўскі БАТЭ завяршыў свой сёлетні выступ у Лізе канферэнцый, па суме двух матчаў саступіўшы швейцарскаму «Сьёну» з разгромным лікам 1:5, паведамляе Betnews.by.

Сёння ў Сьёне барысаўцы без усялякіх пытанняў прайгралі швейцарцам з лікам 0:4. 

Ужо на 5‑й хвіліне Уінслі Батэлі забіў першы гол, а на 38‑й Рылінд Ніваказі падвоіў перавагу. Ужо пасля перапынку, на 58‑й і 68‑й хвілінах, Батата і Тэа Бердае забілі яшчэ два мячы і давялі лік да разгромнага.

Пры гэтым лік мог быць і больш буйным, бо на 62‑й хвіліне капітан швейцарскага клуба Алі Кабакальман не рэалізаваў пенальці — ягоны ўдар парыраваў галкіпер БАТЭ Даніла Сокал.

Першая сустрэча паміж гэтымі камандамі завяршылася ўнічыю — 1:1.

Такім чынам, «Сьён» выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый, дзе згуляе з армянскім «Наа», які прайшоў малдаўскі «Зімбру». Для БАТЭ ж сёлетні еўракубкавы сезон скончыўся.

У папярэднім раундзе барысаўцы прайшлі па пенальці албанскі «Эльбасані» і за ўдзел у еўракубках атрымаюць каля 700 тысяч еўра. Для небагатага беларускага клуба гэта немалыя грошы.

Чытайце таксама:

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна

Мінскае «Дынама», імаверна, будзе сеянай камандай у раўндзе плэй-оф Лігі канферэнцый

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

Каментары да артыкула