БЕЛ Ł РУС

«Адразу зразумела, адкуль яны». Расійскія зоркі прыехалі ў Мінск і злавілі хейт за паркоўку

30.07.2026 / 18:02

Nashaniva.com

Кумірка зумераў з тыктока Мілана Хаметава і былы хлопец Вольгі Бузавай Дава прыехалі ў Беларусь здымацца ў фільме «Не адна дома 4». Каля гандлёвага цэнтра Avia Mall у Мінск-Свеце яны сустрэліся з групай фанатаў. Тыя, хто прыйшоў, напэўна, былі задаволеныя. А вось у сацсетках пачалася невялікая бура.

Мілана Хаметава і Дава ў Мінску. Скрыншот з відэа

На відэа сустрэчы бачна, што машына, на якой прыехалі расійскія селебрыці, прыпаркаваная проста пасярод тратуара. Што не зусім супадае з правіламі дарожнага руху.

Скрыншот з відэа

Рэакцыю беларусаў можна было прадказаць без цяжкасцяў.

«Паняцця не маю, хто гэта. Але мяркуючы па прыпаркаванай машыне, можна здагадацца», — вось адзін з каментароў, з якім салідарызаваліся многія.

Посмотреть в Threads

Людзі цікавіліся, хто вучыў гасцей так паркавацца. А хтосьці нават тэгнуў мінскую міліцыю, каб яны звярнулі ўвагу на такую стаянку.

Была і яшчэ адна прэтэнзія: Дава і Мілана з фанатамі ўпэўнена шпацыравалі па зялёным газоне. Каментатары пісалі, што ў нас увогуле так не прынята. І хадзіць лепш па тратуары, а не па газоне. Але крытыкі не ўлічылі, што тратуар быў заняты — машынай, якую госці самі ж і прыпаркавалі.

Чытайце таксама:

Кажуць, у Расіі знялі жаночую версію «Графа Монтэ-Крыста». Што гэта за серыял?

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!

Каментары да артыкула