БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў, як выратаваў Белавежскую пушчу ад караеда, не зважаючы на навукоўцаў

30.07.2026 / 17:22

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Брэсцкую вобласць запатрабаваў навесці парадак у Белавежскай пушчы і даручыў прыбраць з яе паваленыя дрэвы, выкарыстаўшы іх на дровы. А думку навукоўцаў, маўляў, можна ігнараваць.

Фота: БелТА

Падчас абмеркавання праблемы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык заўважыў, што навукоўцы не рэкамендуюць прыбіраць паваленую драўніну. У адказ Лукашэнка заявіў, што сам дазваляе гэта рабіць, і прывёў прыклад з пачатку свайго прэзідэнцтва.

«Я табе дазваляю. «Навука». Я помню, стаў прэзідэнтам, яшчэ смаркачом быў. Гэта выратавала Белавежскую пушчу. Цяпер бы я яшчэ думаў, на навуку арыентаваўся. Караед. Ой нельга, ой нельга. Падаюць дрэвы, караед разводзіцца, пушча знішчаецца. А старыя прыйшлі, кажуць: «Дзіцятка, трэба высякаць гэта і прыбіраць, бо загіне ўсё». Навука і старыя. Я кажу, усё, сячом. Выратавалі пушчу. Капут бы быў гэтай пушчы. Вось табе навука», — сказаў Лукашэнка.

На яго думку, навуковыя даследаванні можна праводзіць на тэрыторыях са строгім запаведным рэжымам, дзе гаспадарчая дзейнасць забароненая. На астатняй жа тэрыторыі, маўляў, неабходна прыбіраць паваленыя дрэвы і падтрымліваць парадак.

Чытайце таксама:

Лукашэнка, разважаючы пра дысцыпліну, увярнуў фразу па-беларуску

Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак у Белавежскай пушчы

Лукашэнка заявіў, што беларусаў трэба прывучаць да дысцыпліны

Зараз будзе што падарыць Трампу: кнігу «Наш прэзідэнт» выдалі на англійскай мове

«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я

Каментары да артыкула