БЕЛ Ł РУС

Што за сям'ю забілі ў выніку ўдару па вёсцы пад Крывым Рогам — загінула шэсць чалавек, з іх чацвёра дзеці

30.07.2026 / 13:08

Nashaniva.com

Разам з бацькамі ў доме знаходзіліся сямёра дзяцей.

У пасёлку Радашнае Днепрапятроўскай вобласці ў выніку прамога трапляння балістычнай ракеты ў прыватны дом загінулі шэсць чалавек з шматдзетнай сям'і Воранавых, чацвёра з іх — дзеці, піша «Украінская праўда».

У выніку абстрэлу таксама пацярпелі як мінімум восем чалавек, сярод іх — двое дзяцей.

47‑гадовы Арцём і 41‑гадовая Алена Воранавы выхоўвалі дзесяць дзяцей.

Разам з бацькамі ў доме знаходзіліся сямёра дзяцей: 17‑гадовы Марк, 15‑гадовая Дамініка, 14‑гадовая Віёрыка, 12‑гадовы Захарый, 11‑гадовы Азарый-Ілай, 10‑гадовая Федэрыка і 6‑гадовая Эмілія.

Знішчаны дом Воранавых

«Таксама дома знаходзіўся паўтарагадавы ўнук Арцём — сын старэйшага сына, які цяпер служыць у войску. Старэйшая дачка Воранавых і яшчэ адзін сын зараз знаходзяцца за мяжой. Жывая таксама бабуля», — паведамляе выданне «Свае. Крывы Рог».

Пра гібель родных сын сям'і Мацвей даведаўся з мясцовай суполкі ў сацыяльных сетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула