БЕЛ Ł РУС

У Мінску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі айцішніка Багдана

30.07.2026 / 12:24

Баляслаў Ліманоўскі

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 28‑гадоваму мінчуку Багдану Цяцёркіну. Хлопца абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Расказваем, што пра яго вядома.

Багдан Цяцёркін. Фота з яго старонкі Укантакце

Багдан Цяцёркін нарадзіўся ў 1997 годзе. Ён скончыў мінскую сярэднюю школу № 13. Хлопец працуе праграмістам. У сваіх сацсетках посціць праграмісцкія жарты, напрыклад, згадваў, што пачаў разумець мову С++ толькі пасля паўгода чытання спецыялізаванай літаратуры.

У вольны час малады чалавек захапляўся гульнёй у Counter-Strike, а сярод яго музычных пераваг — Ляпісы, System Of A Down, Marilyn Manson і 30 Seconds To Mars.

Нядаўна Багдана асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Яму прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за палітыку

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы

Каментары да артыкула