БЕЛ Ł РУС

Туск заявіў, што ў Польшчы найхутчэй упала расійская крылатая ракета Х-101

30.07.2026 / 11:45

Nashaniva.com

Польскія сілы СПА былі гатовыя збіць расійскую ракету, якая ўпала на Любліншчыне, запэўнівае польскі бок. 

Кратар каля вёскі Тарнава-Калонія пасля падзення ракеты. Скрыншот з відэа

Падчас масіраванага ўдару РФ па Украіне ў паветраную прастору Польшчы заляцела і ўпала крылатая ракета.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск пацвердзіў інцыдэнт і заявіў: «Падчас масіраваных атак Расіі па Украіне адбылося парушэнне польскай паветранай прасторы. Мы маем сур'ёзнае здарэнне».

Кіраўнік урада падкрэсліў аператыўнасць вайскоўцаў: «Першыя звесткі адназначна паказваюць, што адпаведныя службы, перш за ўсё войска і нашы пілоты, спрацавалі вельмі хутка і эфектыўна».

Ён таксама дадаў: «Мы былі гатовыя збіць ракету ў выпадку, калі б яна паляцела далей».

Пра тып ракеты Туск адзначыў: «Усё паказвае на тое, што мы маем справу з расійскай ракетай Х-101, але мы не апярэджваем вынікаў дэталёвага даследавання».

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, разбурэнняў няма. На месца падзення неадкладна выехалі прэм'ер-міністр Дональд Туск, кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны і МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула