Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка
Беларускія майстры могуць зрабіць практычна што заўгодна — нават копію знакамітай прыбіральні з мультфільма «Шрэк». Незвычайную аб'яву заўважыў карыстальнік Threads wizardelioniks, піша Blizko.by.
— Найлепшае, што я сёння бачыў на Kufar, — падпісаў скрыншот малады чалавек.
Майстар з Мінска па імені Захар Уладзіміравіч прапануе зрабіць поўную копію вясковай прыбіральні ў стылі туалета галоўнага героя мультфільма «Шрэк».
Канструкцыя даволі простая: драўляныя дошкі, бярвенні і вяроўка. За такую пабудову майстар просіць 4 тысячы рублёў.
Мем са Шрэкам, які выходзіць з прыбіральні пад песню All Star гурта Smash Mouth, стаў масава папулярным у інтэрнэце ў 2016—2017 гадах, хоць сама сцэна з арыгінальнага мультфільма з'явілася яшчэ ў 2001 годзе.