БЕЛ Ł РУС

Пакістанская кампанія шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі

29.07.2026 / 20:01

Nashaniva.com

Кампанія Mahad International Consultants, якая базуецца ў правінцыі Пенджаб (горад Равалпіндзі), з 21 ліпеня шукае 96 чалавек для працы ў Беларусі. Гэта вынікае з актуальнай інфармацыі на сайце ўрадавага Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой Пакістана, піша «Позірк».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Etienne Girardet / unsplash.com

Кампанія абяцае працаўладкаванне ў Мінску і заробак у дыяпазоне 1.500—3.000 беларускіх рублёў. Гаворка ідзе ў асноўным пра будаўнічыя спецыяльнасці.

Для запаўнення прапануецца 30 вакансій зваршчыкаў, па 20 — тынкоўшчыкаў і бетоншчыкаў-арматуршчыкаў, па 10 — сантэхнікаў і электрыкаў, 6 — механікаў па рамонце дызельнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Львоўскі: Не ўпэўнены, што ў беларусаў захавалася талерантнасць да іншых народаў

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Каментары да артыкула