БЕЛ Ł РУС

«Хоць касой касі». Беларусы знайшлі ў лесе паляну, літаральна ўсыпаную лісічкамі ВІДЭА

29.07.2026 / 19:13

Nashaniva.com

У Беларусі працягваецца грыбны сезон, і часам лес дорыць сапраўдныя сюрпрызы. Так здарылася з групай беларускіх грыбнікоў, якія нечакана знайшлі вялізную паляну, цалкам пакрытую лісічкамі, піша Times.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Meža labumi, TikTok

Сотні, а магчыма і тысячы маленькіх жоўтых капялюшыкаў літаральна высцілалі зямлю, ствараючы ўражанне, быццам гэта не грыбы, а апалае лісце.

Аўтар відэа паэтычна параўнаў убачанае са «шлейфам ад каметы». Іншыя карыстальнікі назвалі такую знаходку сапраўднай ілюстрацыяй выразу «хоць касой касі».

Відэа з незвычайнай палянай хутка разышлося ў тыктоку і за некалькі дзён набрала амаль тры мільёны праглядаў. Карыстальнікі актыўна спрабавалі даведацца, дзе знаходзіцца гэтае месца, але аўтар роліка так і не раскрыў лакацыю.

Сярод каментатараў былі такія, хто падзяліўся ўласнымі поспехамі ў зборы грыбоў. На фота і відэа з іншых месцаў былі паказаныя поўныя пакеты, вёдры і нават скрынкі з лісічкамі.

Цяпер перад шчаслівымі грыбнікамі стаіць ужо іншае пытанне — што рабіць з такой колькасцю грыбоў: сушыць, замарожваць, саліць ці гатаваць свежыя стравы.

Чытайце таксама:

У Лагойскім раёне сям'я за адзін заход сабрала ў лесе 58 кілаграмаў лісічак. І гэта не рэкорд

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса

Каментары да артыкула