БЕЛ Ł РУС

Палац культуры і навукі ў Варшаве 9 жніўня падсвецяць бел-чырвона-белымі колерамі

29.07.2026 / 18:52

Nashaniva.com

9 жніўня, у шостую гадавіну пачатку масавых пратэстаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі фасад Палаца культуры і навукі ў Варшаве будзе падсвечаны бел-чырвона-белымі колерамі, паведаміла прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Белсат»

Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі ў адказ на зварот намесніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі.

Паводле паведамлення мэрыі, падсветка будзе працаваць 9 жніўня з 18:00 да 24:00.

Павел Латушка падзякаваў гарадскім уладам за гэты сімвалічны жэст, адзначыўшы, што ён сведчыць пра нязменную падтрымку беларускага народа з боку Варшавы і Польшчы.

Ён таксама выказаў удзячнасць Польшчы за дапамогу, якая аказваецца беларусам на працягу апошніх шасці гадоў, і выказаў надзею, што краіна і надалей будзе заставацца надзейным партнёрам у падтрымцы дэмакратычных перамен у Беларусі.

У гэты ж дзень у цэнтры Варшавы адбудзецца традыцыйны мітынг, прысвечаны шостай гадавіне падзей 2020 года. Ён пачнецца а 18:00 каля помніка Мікалаю Каперніку.

Арганізатары запрашаюць беларусаў і сяброў Беларусі далучыцца да мерапрыемства ў знак салідарнасці з ідэямі свабоды, праўды і дэмакратыі.

Чытайце таксама:

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію

Каментары да артыкула