БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі крымінальнага аўтарытэта, які адбіраў кватэры ў мінчан. Частка грошай ішла ў расійскі абшчак

29.07.2026 / 11:14

Nashaniva.com

У Мінску сілавікі затрымалі злодзеяў, якая зараблялі на махінацыях з нерухомасцю. Паводле інфармацыі МУС, сярод шасці затрыманых — адзін з лідараў крымінальнага свету Беларусі, а таксама супрацоўнік аднаго са сталічных агенцтваў нерухомасці.

Аферысты шукалі ў сталіцы людзей з даўгамі па камуналцы. Увайшоўшы ў давер да ўласнікаў, іх пераконвалі прадаць кватэру і пераехаць у больш танны пакой, абяцаючы выплаціць розніцу ў кошце. Насамрэч кошт сталічнага жытла пры афармленні штучна заніжалі, а новага — завышалі.

Частку дзялілі паміж сабой, а частку адпраўлялі ў Расію для папаўнення так званага злодзейскага абшчака.

МУС паведаміла, што следчыя шукаюць іншых магчымых удзельнікаў схемы і пацярпелых ад дзеянняў групоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула