БЕЛ Ł РУС

Арыштавалі Аркашу — галоўнага падазраванага ў збіцці да смерці навукоўца ў Екацярынбургу

29.07.2026 / 09:58

Nashaniva.com

Менавіта ён на кадрах з месца здарэння б'е па твары вядомага расійскага вучонага і яго намесніка.

Яшчэ перад нападам на доктара сельгаснавук мужчына назваўся яму не сваім імем, а Аркашам, піша Baza.

Менавіта ён на кадрах з месца здарэння б'е па твары вядомага расійскага вучонага і яго намесніка. Затрыманым аказаўся 38‑гадовы прадпрымальнік Аляксандр, саўладальнік кампаніі па зборы і апрацоўцы сцёкавых вод.

Паводле папярэдніх звестак, яго дзіця таксама было сярод групы дзяцей, якіх з доследнага поля вывез Мікіта Зезін для перадачы бацькам.

Сам напад на навукоўца адбыўся ўжо каля будынка інстытута ў Екацярынбургу. Бацькі, якія прыехалі на месца, адразу сталі збіваць навуковых супрацоўнікаў. Праз некалькі дзён пасля збіцця 68‑гадовы Мікіта Зезін памёр ад інфаркту. Цяпер следства ўстанаўлівае ўзаемасувязь паміж нанесенай шкодай навукоўцу і прычынай яго смерці.

Пры гэтым бацькі дзяцей напісалі на загінулага сустрэчную заяву, нібыта Зезін разам з памочнікам выкраў дзяцей і збіваў іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула