Выдавецтва Gutenberg анансуе ірландскую навінку для дзяцей
Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад кнігі для дзяцей ірландскага пісьменніка і мастака Пэдзі Донэлі «Ліс&Сын Хвастары». Пераклад з ангельскай на беларускую мову здзейсніла Кася Тышкевіч пад рэдакцыяй Андрэя Скурко, піша bellit.info.
Гісторыя апавядае пра незвычайную сям’ю Лісаў. З даўніх часоў, ад бацькі да сына, перадаюць яны майстэрства рабіць хвасты. Трымаюцца класічных мерак і робяць сваю справу сумленна. Але здаецца, нехта тут знудзіўся ад залішняй правільнасці і знайшоў свой шлях да сэрцаў суседзяў.
Раней выдавецтва анансавала выхад кнігі для падлеткаў нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл «Я заплятаю косы», а таксама дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган «Табіта Плімтак жыве на самым краі свету».