«Я аж спалохаўся, рэальна». Беларусы знайшлі ў лесе гіганцкі баравік
Вядомы грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч апублікаваў відэа з лесу, дзе ўдалося знайсці сапраўдны цуд — гіганцкі баравік. Па яго словах, грыб заважыў 1200 грамаў, а ягоная спадарожніца параўнала вагу знаходкі з маленькім сабакам — памеранскім шпіцам.
Скрыншот з відэа
«Хлопцы і дзяўчаты, гэта нібыта штосьці ШІ-шнае… Што адбываецца ўвогуле? Жэсць, паглядзіце. Я аж спалохаўся, рэальна», — прызнаўся грыбнік.
Скрыншот з відэа
Такі буйны грыб нават не рэзалі нажом, а вырашылі рассячы сякерай. Знаходка пры гэтым, нягледзячы на велічыню, была практычна чыстай ад чарвякоў.
Чытайце таксама:
У Лагойскім раёне сям'я за адзін заход сабрала ў лесе 58 кілаграмаў лісічак. І гэта не рэкорд