У Мінску заўважылі дагледжаны японскі аўтамабіль з васьмідзясятых
Большасць старых і рэдкіх аўтамабіляў больш адпавядае музейным экспанатам — глядзець можна, чапаць і ездзіць нельга. Праўда, усё ж ёсць кіроўцы, якія беражліва клапоцяцца пра свае машыны і актыўна ездзяць на іх па горадзе. Адзін з такіх рарытэтаў у сталіцы зафіксаваў карыстальнік Threads Сяргей, заўважыла выданне Blizko.by.
На паркоўцы ў спальным раёне мужчына ўбачыў рэдкае класічнае купэ Mazda 929 (кузаў HB, 1984—1987 гадоў выпуску). Аўтамабіль з'яўляецца яскравым прадстаўніком японскага аўтапрама 1980‑х гадоў.
Машына даўно знятая з вытворчасці, аднак яе ўсё яшчэ можна знайсці праз перакупшчыкаў і аб'явы пра продаж з рук. Кошт ужыванай Mazda 929 у Беларусі складае каля 6 тысяч беларускіх рублёў (эквівалент прыблізна 1,8—2 тысячы даляраў). Дакладная цана залежыць ад стану кузава, года выпуску і камплектацыі.
Чытайце таксама:
На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу
Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны
На мяжы канфіскавалі і выставілі на аўкцыён рарытэтны спорткар
Знакаміты ліхтаршчык з Брэста паказаў свой «Масквіч-412», з якім не жадае расставацца