БЕЛ Ł РУС

Варажбітцы з Быхава, што абула даверлівых людзей на 150 тысяч рублёў, вынеслі суровы прысуд

28.07.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Жанчына спецыялізавалася на здыманні псуты і вянца бясшлюбнасці. Ахвярамі махляркі сталі пяць чалавек.

Ілюстрацыйнае фота

Жанчына дзейнічала такім чынам дзевяць месяцаў. Яна выдумляла наяўнасць у ахвяр «вянца бясшлюбнасці» або псуты, праводзіла фіктыўныя абрады і давала ілжывыя абяцанні дапамагчы з вяртаннем даўгоў, піша БелТА.

Ахвярамі махляркі сталі пяць чалавек. Адна з пацярпелых настолькі паверыла ў «дар» абвінавачанай, што аддала ёй усе свае зберажэнні, прадала кватэру, узяла крэдыты і заклала золата ў ламбард. Агульная шкода ад дзеянняў зламысніцы перавысіла 150 тысяч рублёў.

Суд Быхаўскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса.

Ёй далі шэсць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф 200 базавых велічынь (9000 рублёў)

Жанчыва сваёй віны не прызнала і абскардзіла прысуд, але апеляцыя была пакінутая без задавальнення, прысуд уступіў у законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула