Прахадны бал — 395, конкурс — 13 чалавек на месца. У Мінадукацыі падвялі вынікі залічэння на бюджэт
Залічэнне на бюджэтныя месцы ва ўстановы вышэйшай адукацыі краіны прайшло ў планавым рабочым рэжыме, і кіраўніцтва задаволенае вынікамі. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, піша БелТА.
Фота: Onliner.by
На бюджэтныя месцы сёлета залічана амаль 32 тысячы абітурыентаў, якія ўжо сталі студэнтамі першага курса. Усе планавыя паказчыкі выкананыя ў поўным аб'ёме.
Сярэдні конкурс па краіне склаў 1,7 чалавека на месца. На планавыя 32 тысячы месцаў было пададзена каля 54,3 тысячы заяў.
З іх 5,3 тысячы чалавек былі залічаныя без уступных выпрабаванняў і па-за конкурсам. Гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, выпускнікі школ з залатымі і сярэбранымі медалямі, уладальнікі дыпломаў з адзнакай пасля заканчэння каледжаў.
На асобныя спецыяльнасці ён дасягаў амаль 13 чалавек на месца.
У БДУ на спецыяльнасць «Графічны дызайн і мультымедыядызайн» конкурс склаў 13 чалавек на месца. На шэраг іншых спецыяльнасцей конкурс дасягаў 7—8 чалавек на месца.