БЕЛ Ł РУС

19 чалавек пацярпелі пры ўдары беспілотніка па аўтобусе ў Белгарадскай вобласці

28.07.2026 / 10:32

Nashaniva.com

15 чалавек атрымалі асколачныя раненні.

У выніку ўдару беспілотніка па аўтобусе ў Шабекіне пацярпелі 19 чалавек, паведаміў в.а. губернатара Белгарадскай вобласці Аляксандр Шуваеў.

Паводле яго слоў, 15 чалавек атрымалі асколачныя раненні, яшчэ ў траіх, паводле папярэдніх даных, дыягнаставаныя кантузіі. Як адзначыў Шуваеў, шасцёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Акрамя аўтобуса, на месцы атакі былі пашкоджаныя грузавік і легкавы аўтамабіль, дадаў выконваючы абавязкі губернатара.

Украінскія ўлады ўдары беспілотнікаў па Белгародскай вобласці не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула