БЕЛ Ł РУС

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны

28.07.2026 / 10:09

Nashaniva.com

Сталі вядомы некаторыя падрабязнасці пра падазраваных у рэзанансным нападзе на ўкраінскую пару ва Уроцлаве. Паліцыя Уроцлава паведаміла пра затрыманне двух падазраваных ва ўзросце 27 і 45 гадоў.

Ва Уроцлаве грамадскае абурэнне выклікаў напад на двух грамадзян Украіны — Насцю і Максіма. 

Паводле Gazeta Wyborcza, дзяўчына Насця зайшла ў краму па пакупкі, пакуль яе хлопец Максім чакаў каля машыны. У чарзе мужчына з бінтам на назе паспрабаваў прайсці без чаргі. Дзяўчына зрабіла яму заўвагу. Мужчына і яго прыяцель у чырвонай майцы пачалі чапляцца да дзяўчыны і спыталі, ці яна з Украіны. Яна пачула на свой адрас і адрас свайго хлопца абразы і заклікі «ехаць на вайну».

Посмотреть в Threads

Калі Насця вярталася да машыны, мужчына з бінтам на назе ўжо ўдарыў Максіма. Пасля гэтага мужчына ў чырвонай майцы з усёй сілы ўдарыў Насцю кулаком у твар.

Да збіцця далучыўся яшчэ адзін мужчына ў жоўтай майцы, які сядзеў у спартыўным аўто непадалёку. Ён падбег і пачаў наносіць удары Максіму, у тым ліку нагой па галаве. Пасля гэтага мужчына сеў у сваю машыну і з’ехаў.

У панядзелак увечары, 27 ліпеня, польская паліцыя пры падтрымцы антытэрарыстычнага падраздзялення затрымала двух з трох падазраваных.

Як піша Gazeta Wyborcza, адным з нападнікаў (з бінтам на назе) з’яўляецца Адам С., па мянушцы Ціцу — раней судзімы мужчына. Ён адбыў 10‑гадовы тэрмін зняволення — за што, не паведамляецца. Ён займаецца боксам і выступае ў кулачных баях.

Мужчына ў жоўтай майцы займаецца ММА. Менавіта ён з’ехаў з месца здарэння на спартыўным аўто, але быў затрыманы паліцыяй.

Паліцыя працягвае расследаванне справы, шукае ўсіх датычных да нападу на глебе нацыянальнай нянавісці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула