БЕЛ Ł РУС

На БелАЭС шукаюць работніка з заробкам больш за 10 тысяч рублёў

27.07.2026 / 19:50

Nashaniva.com

На Беларускай атамнай электрастанцыі з'явілася адна з самых высокааплатных вакансій у краіне — там шукаюць намесніка галоўнага інжынера па электратэхнічным забеспячэнні АЭС, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле інфармацыі з базы даных службы занятасці Беларусі, будучаму супрацоўніку гатовы плаціць ад 7,9 тысячы да 10,3 тысячы рублёў у месяц. Гэта самая высокааплатная прапанова сярод амаль ста адкрытых вакансій на БелАЭС.

Акрамя высокага заробку, работніку абяцаюць даць кватэру ў аграгарадку Варняны Астравецкага раёна.

На гэтую пасаду ў першую чаргу разглядаюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па напрамках, звязаных з энергетыкай, аўтаматызацыяй, экалагічнай бяспекай, абаронай ад надзвычайных сітуацый, а таксама фізікай, у тым ліку ядзернай фізікай і тэхналогіямі.

Ад кандыдата патрабуецца не менш за пяць гадоў досведу працы на кіраўнічых пасадах у энергетычнай сферы.

У аб'яве таксама адзначаецца, што прызначэнне на гэтую пасаду магчымае толькі пасля атрымання адпаведнай ліцэнзіі Дзяржатамнагляду.

Чытайце таксама:

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў

Назвалі абласны цэнтр Беларусі з самым высокім узроўнем радыяцыі

Каментары да артыкула