БЕЛ Ł РУС

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

27.07.2026 / 18:09

Nashaniva.com

У прапагандысцкіх каналах звярнулі ўвагу на гадзіннік Паўла Латушкі. Сцвярджаецца, што ў яго на руцэ гадзіннік Zenith за $13 тысяч. Але гэта, натуральна, хлусня — іншы брэнд, нават іншыя колеры.

Насамрэч на руцэ Латушкі гадзіннік французскай маркі Oxygen з кабрэндынгам Peugeot — такія рабіліся ў калекцыі ў стылі «Legend»/Sport Vintage.

На гэтым кварцавым гадзінніку тры малыя цыферблаты, яны паказваюць дзень тыдня, дату і 24‑гадзінную стрэлку.

Новыя такія Oxygen x Peugeot прадаваліся прыкладна за €150-190. На другасным рынку гадзіннікі прадаюцца за € 40‑100 у залежнасці ад стану і камплекта.

Гэта масавы кварцавы гадзіннік, калекцыйнай прэміі ў яго няма. У цяперашнім каталогу Peugeot гэтай мадэлі ўжо няма, засталася толькі іншая лінейка.

Як патлумачылі ў прэс-службе Паўла Латушкі, гэты гадзіннік падарылі палітыку ў Парыжы. У 2014 годзе ён у якасці пасла Беларусі ў Францыі ўдзельнічаў у падпісанні пагаднення аб зборцы аўтамабіляў «Пежо» на заводзе «Юнісон». Такую самую мадэль падарылі ўсім членам беларускай дэлегацыі.

Гадзіннік Паўла Латушкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула