БЕЛ Ł РУС

Белы дом узяў песню Кэці Пэры для відэа ўдараў па Іране. Той гэта не спадабалася

26.07.2026 / 22:47

Nashaniva.com

Белы дом апублікаваў ролік з кадрамі ваенных удараў пад песню Fireworks з подпісам «Іран быў папярэджаны».

Спявачка Кэці Пэры. Фота: Axelle/Bauer-Griffin/FilmMagic / Getty Images 

Спявачка Кэці Пэры раскрытыкавала Белы дом за выкарыстанне яе песні Fireworks («Феерверкі») у відэа пра ўдары амерыканскіх ваенных па Іране, паведамляе USA Today.

23 ліпеня афіцыйны тыкток-акаўнт Белага дома апублікаваў ролік з кадрамі ваенных удараў, выкарыстаўшы песню Пэры у якасці саўндтрэку і абыгрываючы радкі «boom boom boom» — з подпісам «Іран быў папярэджаны».

Пасля гэтага Пэры напісала ў X, што яна «глыбока шакаваная і абураная» і што яна не давала дазволу і катэгарычна не ўхваляе такое выкарыстанне.

Спявачка патлумачыла, што напісала гэтую песню як гімн надзеі і унутранай сілы для людзей, якія перажываюць цяжкія моманты, а ператварэнне яе ў саўндтрэк да разбурэння і гвалту — «поўнае ператварэнне ў начыста перакручаны сэнс».

I am deeply appalled and angry to see “Firework” used on the @WhiteHouse TikTok account as a backing track for video footage of military strikes. I did not approve this, I was not asked, and I absolutely do not condone it.

I wrote this song to be an anthem of hope, healing, and…

— KATY PERRY (@katyperry) July 25, 2026

Намеснік памочніка Трампа Кейлан Дор адказаў на пост Пэры, апублікаваўшы ўрывак з яе ж кліпа 2012 года Part of Me, дзе яна ў ваенным вучэбным лагеры, з подпісам «Гэта ты?».

Гэта не першы падобны канфлікт з артыстамі. Арыяна Грандэ абуралася выкарыстаннем яе песні Bye у відэа пра затрыманне мігрантаў. Кеша, Алівія Радрыга, Сабрына Карпентэр таксама пратэставалі супраць выкарыстання іх музыкі без дазволу.

Чытайце таксама:

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Што вядома пра раман спявачкі Кэці Пэры і былога прэм'ера Канады Джасціна Трудо

Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын

Каментары да артыкула