БЕЛ Ł РУС

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева

25.07.2026 / 23:39

Nashaniva.com

25 ліпеня падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Омску прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў публічна прапанаваў Пуціну замарозіць вайну з Украінай і заявіў, што «прырода гэтага канфлікту не зусім зразумелая». На гэтую прапанову казахстанскага лідара адказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«Прапанаваная Такаевым «замарозка» канфлікту ва Украіне немагчымая з улікам пазіцыі Кіева. Галоўная ўмова для Расіі — дасягнуць сваіх мэтаў. Усё можа спыніцца сёння да канца сутак, калі кіеўскі рэжым прыме адпаведныя рашэнні», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Па ягоных словах, Такаеў і раней неаднаразова выказваўся па ўкраінскай праблематыцы, і ягоная пазіцыя паслядоўная. Але ў Расіі з ёй не згодныя і лічаць, што прэзідэнт Казахстана проста недастаткова інфармаваны.

«Значыць, мы недастаткова расказвалі пра першапрычыны. Мы працягнем гэта рабіць з падвоенай энергіяй. Нашы партнёры павінны ведаць нашу пазіцыю», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.

Чытайце таксама:

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне

Пяскоў назваў спекуляцыяй артыкул Bloomberg пра ўмовы перамоваў

Пуцін адмаўляецца ад перамоваў да поўнага захопу Данбаса

Каментары да артыкула