БЕЛ Ł РУС

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай

25.07.2026 / 21:54

Nashaniva.com

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, вайсковыя камісары Гродзенскай вобласці наведалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў Гродзенскім, Воранаўскім, Зэльвенскім, Лідскім і Бераставіцкім раёнах, каб азнаёміцца з ходам уборкі ўраджаю.

Падчас паездак афіцэры, як паведамляецца, сустрэліся з кіраўнікамі гаспадарак і працоўнымі калектывамі, а таксама выехалі на палі, дзе азнаёміліся з арганізацыяй і ходам жніва.

Такая нечаканая зацікаўленасць сельскай гаспадаркай у вайскоўцаў з'явілася пасля даручэння Аляксандра Лукашэнкі, дадзенага падчас селектарнай нарады, прысвечанай уборачнай кампаніі. Тады ён распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва. 

Атрымаўшы гэта даручэнне, пасля нарады з міністрам абароны і ўдакладнення пастаўленых задач прадстаўнікі вайсковых камісарыятаў розных рэгіёнаў краіны прыступілі да іх выканання. Верагодна, толькі яны сваім дасведчаным вокам могуць на месцы вызначыць, хто спраўляецца з уборкай на выдатна і так, а каго трэба гэтаму падвучыцца на вайсковых зборах.

Чытайце таксама:

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва

Каментары да артыкула