БЕЛ Ł РУС

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

25.07.2026 / 10:52

Nashaniva.com

Ад моцнага ўдару мікрааўтобус перакуліўся.

ДТЗ адбылося сёння раніцай на скрыжаванні вуліц Гаргіладзэ і Важа-Пшавела, піша Tbilisi Life.

У выніку сутыкнення мікрааўтобуса і легкавога аўтамабіля загінулі два чалавекі, яшчэ сем атрымалі траўмы.

Ад моцнага ўдару мікрааўтобус перакуліўся, а легкавік рэзнуўся ў сцяну будынка Батумскага ўніверсітэта мастацтваў. У мікрааўтобусе знаходзілася турыстычная група — грамадзяне Беларусі. Абодва загінулых былі замежнікамі.

Пацярпелых даставілі ў розныя клінікі Батумі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула