БЕЛ Ł РУС

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю

25.07.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

Мікалай Буры працуе ў IT-сферы больш за дзесяць гадоў, пачынаў з EPAM. Сёлета яго асудзілі па палітычнай справе.

Мікалай Буры. Фота з ягонай старонкі ў сацсетках

Мікалаю Бураму 41 год. Ён з Беразіна. Адвучыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, а з 2012 года да 2015 года атрымліваў адукацыю ў Мінскай духоўнай семінарыі. У мужчыны ёсць паўналетняя дачка.

У IT-сферы Мікалай працаваў з 2012 года. Ён пачынаў свой шлях у EPAM, пасля працаваў у такіх кампаніях, як iTechArt, ScienceSoft, Softeq і Specific-Group, даросшы да пазіцый Tech Lead і Chief Technology Officer.

Буры казаў у інтэрв'ю, што любіць тое, чым займаецца: «Гэта самае непрыемнае — рабіць працу, якая цябе прыгнятае. Грошы не суцешаць… Большасць людзей лічыць, што працаваць у IT выгадна, але для сябе гэтую сферу не выбіраюць, бо праца даволі складаная і нагадвае марафон, дзе пастаянна трэба быць у форме». Свае навыкі як спецыяліста ён пастаянна паляпшаў і вельмі ганарыўся тым, што выгадаваў шмат таленавітых інжынераў з нуля.

Мікалай захапляецца матацыкламі — ездзіць на розных мадэлях Harley-Davidson, абмяркоўвае байкерскія злёты і цюнінг. Таксама любіць каларытныя аўто і ў вольны час займаецца партрэтнай фатаграфіяй.

Бурага затрымалі ў верасні 2025 года і змясцілі ў СІЗА. Праз больш чым паўгода яго асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт. 361‑2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні са зброяй ці выбухоўкай).

Дакладны прысуд невядомы, але гэта хатняя хімія.

Чытайце таксама:

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы

Каментары да артыкула