У пацярпелым ад пажару доме на вуліцы Леніна ў Мінску пачалі аднаўляць асноўны дах
У доме на вуліцы Леніна, 9 у Мінску, які нядаўна сур'ёзна пацярпеў у выніку пажару, пачаліся работы па аднаўленні асноўнага даху. Будаўнікі ўжо выканалі шэраг ключавых этапаў, піша БелТА.
Фота: БелТА
На сённяшні дзень завершаная ўкладка маўэрлата, усталяваны ляжак і часткова сабраная кроквенная сістэма. Часовы дах дэмантуецца паступова, адначасова з мантажом новых крокваў, што дазваляе мінімізаваць рызыку працяканняў.
Новы дах будзе выкананы з фальцавага металічнага пакрыцця. Акрамя таго, на ўсім гарышчы ўжо завершаныя работы па ўладкаванні параізаляцыі.
З боку вуліцы Леніна будаўнічыя работы выкананыя прыкладна на 70 працэнтаў. Працягваецца аднаўленне і з боку двара.
Паступова аднаўляюцца і інжынерныя сеткі. На гэты момант электразабеспячэнне ўжо адноўлена ў 56 з 80 кватэр дома. Будаўнічыя і аднаўленчыя работы працягваюцца.
Пажар у гэтым доме ўспыхнуў увечары 28 чэрвеня на мансардным паверсе і хутка распаўсюдзіўся, пашкодзіўшы памяшканні. У выніку былі знішчаныя і пашкоджаныя маёмасць дзяржаўных органаў, а таксама фізічных і юрыдычных асоб. Папярэдне памер шкоды ацэньваецца не менш як у 450 тысяч рублёў.
Чытайце таксама:
Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска
Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт
Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 9
Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ
Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА