БЕЛ Ł РУС

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта

23.07.2026 / 18:58

Nashaniva.com

Былая палітзняволеная журналістка Ларыса Шчыракова расказала ў фэйсбуку, як нечакана атрымала падтрымку ад нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч для свайго фотапраекта «Этнафотасэты».

Ларыса Шчыракова з сарочкай, купленай на грошы Святланы Алексіевіч

«Падчас інтэрв'ю Святлане Алексіевіч я, між іншым, расказала пра свой фотапраект «Этнафотасэты». Спадарыня Святлана нечакана дастала 100 еўра і сказала:

— Купіце для вашага праекта прыгожую аўтэнтычную сарочку.

Сказана — зроблена. Сёння гэтая цудоўная аўтэнтычная сарочка ўжо папоўніла калекцыю.

Для мяне гэта не проста каштоўнае набыццё, але і вельмі дарагі знак падтрымкі ад нобелеўскай лаўрэаткі. Шчыры дзякуй, дарагая спадарыня Святлана, за Вашу дапамогу, давер і ўвагу да майго праекта», — напісала Ларыса Шчыракова.

Чытайце таксама:

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»

Каментары да артыкула