БЕЛ Ł РУС

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг

23.07.2026 / 18:32

Nashaniva.com

Кампанія Honor абвясціла пра маштабнае абнаўленне брэнда, прадставіўшы новы візуальны стыль і змяніўшы сваё пазіцыянаванне. Замест ранейшага слогана Go beyond («Ідзі далей») цяпер будзе выкарыстоўвацца Dare to be («Май смеласць быць»).

Таксама быў абноўлены лагатып: да яго дадалі графічны сімвал у выглядзе планеты з сістэмай кольцаў, а фірмовы блакітны колер стаў больш насычаным і цяпер адпавядае адценню Pantone 2193C.

Адначасова кампанія змяняе сваё пазіцыянаванне: калі раней яна ўспрымалася перш за ўсё як вытворца смартфонаў, то цяпер імкнецца стаць глабальным лідарам у сферы экасістэм на базе штучнага інтэлекту. Абноўлены фірмовы стыль павінен падкрэсліць новую ідэнтычнасць брэнда.

У кампаніі адзначылі, што новая канцэпцыя робіць галоўным прыярытэтам інтарэсы карыстальнікаў. Honor заяўляе, што імкнецца ствараць тэхналогіі, арыентаваныя на чалавека, якія дапамогуць кожнаму раскрыць свой патэнцыял.

Чытайце таксама:

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам

Каментары да артыкула