БЕЛ Ł РУС

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ

23.07.2026 / 15:39

Nashaniva.com

Супрацоўнікаў цікавіць інфармацыя пра навучальныя ўстановы, планы на будучыню, выбар спецыяльнасці і кола знаёмых у Польшчы.

У Беларусі студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы або афармляюць дакументы для выезду на навучанне, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ, піша «Вясна».

Размовы праводзяць у тым ліку з непаўналетнімі, але ў прысутнасці бацькоў. Супрацоўнікаў цікавіць інфармацыя пра навучальныя ўстановы (кошт навучання, прычыны бясплатных месцаў для замежнікаў), планы на будучыню, выбар спецыяльнасці і кола знаёмых у Польшчы.

Асобная ўвага надаецца кантактам з іншымі беларусамі. Падчас сустрэч могуць пытацца пра аднагрупнікаў, аднакласнікаў, тэлеграм-чаты, прозвішчы, нумары тэлефонаў і людзей, якія знаходзяцца за мяжой.

Таксама супрацоўнікі могуць праглядаць або фатаграфаваць змест тэлефона і Telegram. Пры гэтым размаўляюць яны без ціску, паведамляе «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула