БЕЛ Ł РУС

У Налібоцкай пушчы пройдзе першы паляўнічы фестываль

23.07.2026 / 12:30

Nashaniva.com

25 ліпеня ў Налібоцкай пушчы ўпершыню пройдзе нацыянальны паляўнічы фестываль «Налібоцкія стрэлы». Для гасцей падрыхтавалі выставы, паказ паляўнічых сабак і птушак, чэмпіянат вабільшчыкаў аленя, майстар-класы, канцэрт і дыскатэку, піша Kraj.by.

З 10:00 да 17:00 на пляцоўцы будуць працаваць:

— рэспубліканская выстава паляўнічых трафеяў;

— прэзентацыя Нацыянальнай трафейнай кнігі Беларусі з майстар-класам па ацэнцы трафеяў;

— выстава падсадных і паляўнічых птушак;

— дэманстрацыйныя стэнды ўдзельнікаў фестывалю;

— гандлёвыя пляцоўкі прадстаўнікоў паляўнічай індустрыі.

Таксама з 10:00 да 17:00 для наведвальнікаў будзе адкрытая зона адпачынку, у тым ліку для дзяцей. Тут будуць працаваць электронны цір, пляцоўка для стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі, будуць устаноўлены крэслы-мяшкі, роставыя фігуры і арганізаваныя іншыя забавы.

У гэты ж час можна будзе ўзяць напракат ровар, электраровар або квадрацыкл.

З 10:00 да 16:00 гасцей чакаюць:

З 10:30 да 15:00 адбудуцца спецыялізаваныя рэспубліканскія выставы ягдтэр'ераў, прымеркаваныя да 100‑годдзя пароды, а таксама беларускага ганчака і іншых звяравых ганчакоў.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца з 11:00 да 11:20.

З прывітальным словам выступяць міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч і старшыня Валожынскага райвыканкама Васіль Бычкоўскі.

З 18:00 да 20:00 гасцей чакае святочны канцэрт, а з 20:00 да 22:00 — дыскатэка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула