У Мінску прыхільніка Гітлера асудзілі на два з паловай гады
36‑гадовага раней судзімаму мінчуку інкрымінавалі рэабілітацыю нацызму, піша БелТА.
Паведамляецца, што ён у снежні 2025 года размясціў у тэлеграме публікацыю, у якой утрымлівалася станоўчая ацэнка Адольфа Гітлера.
У судзе ён віну не прызнаў. Мужчына раней ужо быў асуджаны за незаконны абарот забароненых рэчываў, а ў 2023 годзе — за неаднаразовую публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі — татуіровак у выглядзе свастыкі і эмблем СС.
З улікам прадстаўленых доказаў Мінскі гарадскі суд на падставе ч. 1 арт. 130‑1 Крымінальнага кодэкса прызначыў мужчыну два з паловай гады калоніі строгага рэжыму.
У адпаведнасці з арт. 107 КК да абвінавачанага прымянілі прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад наркаманіі.