БЕЛ Ł РУС

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»

22.07.2026 / 14:42

Nashaniva.com

Васьміхвілінныя ролікі выходзяць у эфіры «Белсата» і на ютубе.

Палітычны журналіст Віталь Цыганкоў стаў вядучым новай аналітычнай рубрыкі на «Белсаце». Праект называецца «Цыганкоў. Высновы».

«Я выбіраю нейкую тэму і спрабую яе прааналізаваць, асвятліць, раскрыць, палемічна выказаць сваё стаўленне. І потым у жывым эфіры вечаровай «Студыі Белсат» 8 хвілін расказваю гледачам пра свае высновы. Чаму 8 хвілін? Бо гэта мінімум, які патрабуюць пэўныя фарматы і алгарытмы Ютуба. Але я разумею, што 8 хвілін слухаць аднаго чалавека нармальнаму гледачу немагчыма, таму для разрадкі і ўзмацнення эфекту нейкіх сваіх тэзісаў устаўляю ў праграму відэафрагментыкі, мемы з мас-культуры», — патлумачыў Цыганкоў.

Першы выпуск быў прысвечаны прапагандзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула