БЕЛ Ł РУС

У Клічаўскім раёне мужчына сабраў за дзве гадзіны 15 кілаграмаў лісічак ФОТАФАКТ

21.07.2026 / 23:14

Nashaniva.com

Жыхар Магілёўшчыны Аляксандр Ганчароў адправіўся ў добра знаёмыя яму мясціны ў Клічаўскім раёне. Паездка аказалася вельмі ўдалай: усяго за дзве гадзіны мужчына сабраў пад 15 кілаграмаў лісічак, піша «МогилевОнлайн».

Па словах грыбніка, у лес ён пайшоў пасля працоўнага дня і дажджу — менавіта такія ўмовы спрыяюць добраму росту грыбоў. Пакуль многія пасля працы адпачывалі дома, ён паспеў вярнуцца дахаты з поўнымі кошыкамі.

Ураджай быў настолькі вялікім, што для яго мыцця Аляксандр выкарыстаў цэлую ванну. А на гатаванне такой колькасці грыбоў яму, відавочна, давядзецца выдаткаваць яшчэ нямала часу.

Чытайце таксама:

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі

Каментары да артыкула