БЕЛ Ł РУС

Трамп не бачыць сэнсу ў перамовах з Іранам

21.07.2026 / 20:17

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пакуль не бачыць сэнсу ў правядзенні перамоў з Іранам без выразных і прадметных умоў, піша Associated Press.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Падчас размовы з журналістамі Трамп адзначыў, што іранскі бок нібыта надта зацікаўлены ў сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША. Аднак у той жа час ён падкрэсліў, што Вашынгтон не будзе ўдзельнічаць у такіх перамовах, пакуль Тэгеран не будзе гатовы да канкрэтнага абмеркавання шляхоў урэгулявання канфлікту.

Амерыканскі прэзідэнт таксама заявіў, што падчас непублічных кантактаў іранскія прадстаўнікі нібыта паведамлялі пра жаданне спыніць супрацьстаянне, паколькі іх узброеныя сілы нясуць значныя страты.

Паводле паведамленняў СМІ, адміністрацыя ЗША цяпер разглядае два асноўныя варыянты развіцця падзей: дасягненне новага дзесяцідзённага перамір'я або правядзенне маштабнай сумеснай ваеннай аперацыі з Ізраілем, каб прымусіць Іран спыніць баявыя дзеянні.

Раней Злучаныя Штаты паведамілі пра гібель двух амерыканскіх вайскоўцаў і знікненне без вестак яшчэ аднаго пасля ўдараў Ірана па вайсковым аб'екце на тэрыторыі Іарданіі.

Пасля гэтага Дональд Трамп заявіў, што амерыканскія ўзброеныя сілы нанеслі новыя ўдары па Іране ў адказ на гібель сваіх вайскоўцаў і папярэдзіў Тэгеран пра магчымыя далейшыя жорсткія меры ў адказ.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Ірана заявіў пра «татальную вайну» з ЗША

Іран заклікаў хусітаў быць гатовымі закрыць Баб-эль-Мандэбскі праліў

Трамп прыгразіў вывесці з ладу ўсе іранскія электрастанцыі, калі Тэгеран не сядзе за стол перамоў

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў

Каментары да артыкула