БЕЛ Ł РУС

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку

21.07.2026 / 19:30

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўносіць змены ў дакумент ад 22 снежня 2020 года, што рэгулюе пастаўкі дызельнага паліва.

Фота: Lookby.media

Дакумент прадугледжвае новую схему дастаўкі дызельнага паліва сельскагаспадарчым арганізацыям. Цяпер замест чыгуначных перавозак для гэтага будуць выкарыстоўвацца трубаправодны і аўтамабільны транспарт.

Чакаецца, што такі падыход дазволіць хутчэй дастаўляць паліва спажыўцам, а таксама зменшыць выдаткі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму вытворчага аб'яднання «Беларуснафта».

Чытайце таксама:

Беларусь стала пастаўляць паліва ў Кыргызстан

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў

Беларуснафта: Дэфіцыту паліва на АЗС няма

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Каментары да артыкула