БЕЛ Ł РУС

Пракурор запытаў для гарадзенскай актывісткі Валянціны Навумавай сем гадоў зняволення

21.07.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Апошняе паседжанне па палітычна матываванай справе гарадзенкі Валянціны Навумавай павінна адбыцца 24 ліпеня

Працэс пачаўся 29 чэрвеня ў абласным судзе. Вядзе працэс суддзя Мікалай Рачынскі. За яго плячыма дзясяткі палітычна матываваных крымінальных спраў, піша «Гарадзенская праваабарона»

Навумавай інкрымінаваныя наступныя артыкулы:

Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых адзінак па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Жанчыну затрымалі 5 верасня 2025 года і змясцілі ў турму №1 у Гродне. Спачатку ў справе фігураваў ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Але 27 лютага 2026 года былі выстаўленыя новыя абвінавачванні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула