БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча» закрыюць частку выхадаў

20.07.2026 / 17:07

Nashaniva.com

У Мінскім метрапалітэне паведамілі, што на станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча» правядуць рамонтныя работы, у сувязі з чым у канцы ліпеня і пачатку жніўня частка выхадаў будзе часова недаступная для пасажыраў.

Фота: metropr.by

З 21 да 25 ліпеня закрыюць выхады ў бок праспекта Дзяржынскага. Пасля заканчэння гэтых работ рамонт працягнецца на выхадзе ў бок вуліцы Клары Цэткін — ён будзе закрыты з 28 ліпеня да 1 жніўня.

У метрапалітэне адзначылі, што пасажыры змогуць карыстацца іншымі выхадамі са станцыі, размешчанымі побач.

Чытайце таксама:

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць

Юбілейны жэтон мінскага метро прадаюць за вялікую цану

Кальцавая лінія мінскага метро: калі пачнуць будаваць і дзе пройдзе траса

У мінскае метро не пусцілі мужчыну з рулонам лінолеуму. Ці законна гэта?

Каментары да артыкула