БЕЛ Ł РУС

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму

20.07.2026 / 16:57

Вера Белацаркоўская

Як стала вядома «Нашай Ніве», палітвязню змянілі рэжым зняволення.

Паводле інфармацыі, якую атрымалі блізкія Васіля Верамейчыка, былога каліноўца перавезлі 9 ліпеня са шклоўскай калоніі №17 у турму №4, што ў Магілёве. Такім чынам, далей ён будзе знаходзіцца на турэмным рэжыме. На які перыяд — невядома.

Пра гэта паведаміла Яўгенія Верамейчык, жонка палітвязня.

У чэрвені стала вядома, што Верамейчык мае сур’ёзныя праблемы са здароўем і ўжо быў дададзены праваабаронцамі ў гуманітарныя спісы. Мяркуючы з лекаў, якія прапісалі мужчыну ў калоніі, ён мог перанесці інфаркт міякарда або меў вялікую рызыку развіцця такога інфаркту. 

У пачатку чэрвеня Верамейчыка мусілі пакласці ў бальніцу пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы, але замест гэтага адправілі палітвязня ў ШІЗА, а потым і ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Гэта яшчэ больш ізалюе яго ад неабходнай дапамогі. Больш за тое, складаныя ўмовы ў ПКТ — тое ж ШІЗА, хоць і з невялікімі паслабленнямі — павялічваюць нагрузку на яго сэрца, якое і так працуе пад рызыкай.

З ПКТ, аднак, Верамейчык мог бы праз нейкі час вярнуцца ў атрад у калоніі. Але ж на турэмным рэжыме ён можа прабыць гады. Невядома, як тыя ўмовы — дрэннае харчаванне, адсутнасць належнага святла і шпацыраў, медычнай дапамогі і не толькі — могуць адбіцца на здароўі палітвязня.

Чытайце таксама:

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі

Каментары да артыкула