БЕЛ Ł РУС

У Мінску і надалей будуць адключаць гарачую ваду ўлетку

17.07.2026 / 14:30

Nashaniva.com

У Мінску ў найбліжэйшай перспектыве не плануюць поўнасцю адмаўляцца ад сезонных адключэнняў гарачага водазабеспячэння. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун, пішуць Мінск-Навіны.

Алег Корзун адзначыў, што цалкам адмовіцца ад планавых адключэнняў гарачай вады пакуль немагчыма.

Разам з тым ён падкрэсліў, што новыя тэхнічныя рашэнні ўжо даюць станоўчы вынік. У прыватнасці, праведзены эксперымент паказаў: пры ўзнікненні аварый на цеплатрасах рамонтныя работы можна выконваць без адключэння ацяплення ў жылых дамах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула