Ва Украіне — новы прэм'ер
Вярхоўная Рада прагаласавала за прызначэнне Сяргея Карэцкага прэм'ер-міністрам Украіны
Фота: Украінская праўда
За гэтае рашэнне прагаласавалі 289 дэпутатаў, піша РБК-Украіна.
Сяргей Карэцкі кіраваў перад гэтым «Нафтагазам Украіны», ён змяняе не пасадзе Юлію Свірыдзенка.
Карэцкаму 48 гадоў, Зяленскі ўчора казаў, што ён найбольшая імаверная кандыдатура на пасаду прэм'ера.
Першыя сур'ёзныя пасады займаў у групе кампаній «Кантыніум». У 2013 годзе ён перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара сеткі АЗС WOG, якая належала «Кантыніуму».
У вялікі бізнэс ён вярнуўся пасля таго, як дзяржава нацыяналізавала кампаніі «Укрнафта» і «Укртатнафта». Ён узначаліў абедзве кампаніі і, як сцвярджаюць суразмоўцы выдання, паспяхова працаваў на гэтых пасадах.
У пачатку 2025 года Карэцкі падаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка «Нафтагаза» і перамог у конкурсе. Пад яго кіраўніцтвам кампанія, якая толькі што прайшла цяжкі ацяпляльны сезон 2024—2025 гадоў, пачала назапашваць газ на наступную зіму. Карэцкі таксама адказваў за пошук крэдытораў для гэтага.
Зяленскі прапаноўваў яму ўзначаліць Міністэрства энергетыкі, аднак Карэцкі адмовіўся, пераканаўшы прэзідэнта, што яму варта застацца ў «Нафтагазе» напярэдадні зімовага сезона.
Чытайце таксама:
Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны