БЕЛ Ł РУС

Расіяне атакавалі Адэскую вобласць — тры чалавекі загінулі

15.07.2026 / 11:03

Nashaniva.com

Адэскую вобласць закідваюць дронамі і ракетамі пяты дзень запар.

Расіяне атакавалі Адэскую вобласць — тры чалавекі загінулі. 

Гэта здарылася ў выніку прылёту ракеты ў шматпавярховы жылы дом. Яшчэ мінімум трое яго жыхароў параненыя. Яны шпіталізаваныя ў стане сярэдняй цяжкасці, паведамляюць мясцовыя ўлады.

«Масаваная камбінаваная ракетна-дронавая атака на Адэсшчыну працягваецца ўжо пятыя суткі запар», — адзначыў у тэлеграме кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер.

Былі таксама пашкоджаны нежылы будынак і газаправод, аднапавярховы будынак і склад гатовай прадукцыі вытворчага прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула