БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў вывесці з ладу ўсе іранскія электрастанцыі, калі Тэгеран не сядзе за стол перамоў

15.07.2026 / 08:57

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, ужо на наступным тыдні для Ірана «ўсё стане сапраўды вельмі дрэнна».

AP Photo Mark Schiefelbein

Прэзідэнт Дональд Трамп у інтэрв'ю Fox News заявіў, што ўжо на наступным тыдні ЗША нанясуць удары па электрастанцыях і мастах Ірана, калі ўлады краіны не сядуць за стол перамоў.

Паводле яго слоў, ужо на наступным тыдні для Ірана «ўсё стане сапраўды вельмі дрэнна», бо «настане чарга» электрастанцый і мастоў. Трамп заявіў, што амерыканскія вайскоўцы «выведуць са строю ўсе электрастанцыі» і «ўсе іх масты».

Як адзначыў Трамп, у найбліжэйшыя дні ўдары па Іране будуць узмоцненыя. Паводле яго слоў, у Тэгерана «няма іншага выбару», акрамя як заключыць пагадненне з Вашынгтонам, інакш «у іх нічога не застанецца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула