Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ірака Алі аз-Зейдзі заявіў, што не выключае магчымасці падпісаць законапраект аб узмацненні санкцый супраць Расіі. Ён згадаў, што такую ініцыятыву актыўна падтрымліваў нядаўна памерлы сенатар Ліндсі Грэм.
Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images
Трамп таксама адзначыў, што ў законапраект могуць быць уключаны дадатковыя санкцыі супраць Ірана і групоўкі «Хезбала».
Акрамя гэтага, амерыканскі прэзідэнт пракаментаваў смерць Ліндсі Грэма. Ён сказаў, што не бачыць прыкмет наўмысных дзеянняў і лічыць, што наяўныя тэорыі змовы не маюць дастатковых падстаў.
Як раней паведамлялі амерыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Белы дом гатовы падтрымаць прыняцце двухпартыйнага законапраекта аб новых санкцыях супраць Расіі. Не выключаецца, што пасля смерці сенатара дакумент могуць разгледзець нават хутчэй.
Лідар рэспубліканскай большасці ў Сенаце Джон Тун паведаміў, што праца над законапраектам працягваецца і шанцы на яго прыняцце застаюцца высокімі. Пры гэтым пакуль невядома, хто будзе адказваць за далейшае прасоўванне дакумента.
У выпадку прыняцця закона Трамп атрымае магчымасць увесці высокія мыты на імпарт з краін, якія закупляюць расійскую нафту, уран і прыродны газ. Паводле ацэнак, такія меры могуць узмацніць эканамічны ціск на Расію.
Чытайце таксама:
Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра
Названа прычына смерці амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма
Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі
Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам