БЕЛ Ł РУС

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца

14.07.2026 / 19:31

Nashaniva.com

12 ліпеня саліст расійскага рок-гурта «Тры дні дажджу» Глеб Віктароў падчас канцэрта ў Екацярынбургу выступіў з палітычнай прамовай. Цяпер жа, як паведамляецца, ён ужо знаходзіцца ў стацыянары і праходзіць лячэнне.

Глеб Віктараў

Падчас выступлення 12 ліпеня ў Екацярынбургу музыка зрабіў некалькі палітычных і антываенных выказванняў. Ён казаў пра загінулых на вайне знаёмых і крытыкаваў тое, што адбываецца, выкарыстоўваючы рэзкія нецэнзурныя выразы.

«Калі гэтае слова нават, б**дзь, не вымаўляюць. Гэта не называюць вайной, гэта — СВА. Мне становіцца крыўдна, б**дзь! Я з гэтымі людзьмі вырас, б**дзь! Мой гукарэжысёр закрывае мне мікрафон, б**дзь! Чаму я такі раз’юшаны? Здавалася б, так? Чаго, б**дзь, чаго здарылася? Здарылася самае х**вае, што можа быць з рускім чалавекам. Ведаеце, што? Калі рускі рускаму здраджвае. Ідзем на выбары — галасуем за КПРФ. Калі не вы — то ніхто», — заявіў артыст.

Пасля канцэрта ў тэлеграм-канале гурта з'явілася паведамленне, у якім Віктараў заявіў, што з'ехаў з Расіі, але пазней гэты допіс быў выдалены.

Цяпер жа прадстаўнікі гурта заявілі, што сітуацыя на канцэрце была вынікам таго, што, маўляў, ахова не пракантралявала доступ у грымёрку, і староннія людзі маглі перадаць артысту забароненыя рэчывы. Паводле слоў ягоных менеджараў, інфармацыя пра гэтых людзей перададзена ў паліцыю.

У гурце сцвярджаюць, што словы і паводзіны Віктарава на сцэне былі «несвядомым трызненнем», канцэрт спынілі, а артыста адправілі спачатку да бацькоў у Маскву, а затым на лячэнне.

Чытайце таксама:

Турцыя дэпартавала ў Расію дзяўчыну, якую пераследуюць там за антываенны надпіс

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні

Каментары да артыкула