БЕЛ Ł РУС

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА

13.07.2026 / 21:25

Nashaniva.com

У Віцебску моцны парывісты вецер, які прайшоў увечары, паваліў шмат дрэў у розных частках горада.

Паводле інфармацыі прадпрыемства «Зелянбуд», яго супрацоўнікі ўжо займаюцца распілоўкай і прыбіраннем паваленых дрэў на вуліцы Леніна, у скверы Багдана Хмяльніцкага і ў парку Партызанскай Славы. Пасля гэтага работы працягнуцца каля чыгуначнага вакзала, дзе вецер паваліў некалькі елак.

А на вуліцы Суворава затапіла адну з крам.

У прадпрыемстве таксама паведамілі, што працягваюць збіраць інфармацыю пра іншыя месцы ў горадзе, дзе неабходна ліквідаваць наступствы непагадзі.

Чытайце таксама:

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе

Каментары да артыкула