У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню
Гэтая ўдзельніца «Міс Беларусь» часта суправаджае 71‑гадовага палітыка.
Аляксандр Лукашэнка з сынам і ўдзельніцай «Міс Беларусь» у Александрыі. Фота: БелТА
У Александрыі, на малой радзіме Лукашэнкі, традыцыйна з размахам адзначылі Купалле, куды з'ехаліся чыноўнікі.
Падчас канцэрту Аляксандр Лукашэнка сядзеў побач з сынам Мікалаем. Недалёка ад іх — прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, намесніца прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч і кіраўнік Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка.
Пяткевіч і Ісачанка ў Аляксандрыі. Фота: БелТА
Па левую руку ад сябе Лукашэнка пасадзіў 23‑гадовую Настассю Казырыцкую. Удзельніца «Міс Беларусь — 2021» не раз суправаджала палітыка.
Аляксандр Лукашэнка з сынам і ўдзельніцай «Міс Беларусь» у Александрыі. Скрыншот: ТБ-канал «Першы інфармацыйны»
Упершыню яна з'явілася з ім на навагоднім балі 2022-2023. Пазней Казырыцкая суправаджала Лукашэнку і на свяце для выпускнікоў, і на «Марафоне адзінства», і на хакеі (хоць і не ў першым шэрагу).
Казырыцкая побач з Лукашэнкам на «Марафоне адзінства». Фота: president.gov.by
Дзяўчына скончыла каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці, паступіла ў БДЭУ на спецыяльнасць «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». У 2024 годзе Казырыцкая значылася асістэнткай па забеспячэнні дзелавога пратакола ўпраўлення дзяржаўных, афіцыйных і культурных мерапрыемстваў Нацыянальнай школы прыгажосці.
Настасся Казырыцкая на фінале «Міс Беларусь — 2021». Скрын відэа СТБ
Чытайце таксама:
Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня
Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая