БЕЛ Ł РУС

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію

10.07.2026 / 22:02

Nashaniva.com

Ва Украіне створаць Камандаванне далёкага ўздзеяння на Расію, якому даручаць займацца «зніжэннем расійскага патэнцыялу вайны». Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў адпаведны ўказ, пра што паведаміў у вечаровым звароце.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Byron Smith/Getty Images

«Сёння я падпісаў указ аб стварэнні ў складзе Узброеных Сіл спецыяльнага камандавання — камандавання далёкага, фактычна — глабальнага ўздзеяння на Расію за гэтую вайну. Гэта камандаванне павінна засяродзіць сто працэнтаў наяўных рэсурсаў для таго, каб яшчэ больш адчувальна знізіць расійскі патэнцыял вайны. Камандуючы на гэтым кірунку будзе моцны і дакладна максімальна дасведчаны», — сказаў Зяленскі.

Іншых падрабязнасцяў ён пакуль што не падаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі пракаментаваў імпарт паліва ў Расію з Беларусі

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Каментары да артыкула