БЕЛ Ł РУС

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых

9.07.2026 / 21:34

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што па факце выбуху на складзе боепрыпасаў аднаго з прадпрыемстваў АТ «Украбаронпрам» у горадзе Вішнёвае пад Кіевам завялі крымінальную справу, а вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці, піша «РБК-Украіна».

Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Кіеўскай вобласці

«Абсалютна жахлівая сітуацыя. У Вішнёвым быў склад боепрыпасаў. Вораг паразіў гэты склад. Пацярпела вялікая колькасць людзей, ёсць вялікія страты. Мае спачуванні, але спачуванняў недастаткова», — сказаў Зяленскі журналістам 9 ліпеня.

«Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці і, безумоўна, будуць звольненыя», — падкрэсліў ён.

Раней паведамлялася, што ў выніку расійскай атакі ў ноч на 6 ліпеня ў Вішнёвым загінулі сем чалавек, а пацярпелі 29, уключаючы чатырох выратавальнікаў. Амаль 500 жыхароў былі эвакуяваныя праз пагрозу паўторнай дэтанацыі.

Прэм'ер-міністарка Украіны Юлія Свiрыдзенка адразу пасля трагедыі заявіла, што ў Вішнёвым былі самыя маштабныя разбурэнні жылой забудовы за ўвесь час поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Паводле слоў украінскай прэм'еркі, у выніку расійскай атакі і наступнай паўторнай дэтанацыі было пашкоджана каля 13 гектараў жылой забудовы.

Чытайце таксама:

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны

Каб перашкодзіць украінскім дронам, Расія спрабуе глушыць Starlink

Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?

Каментары да артыкула