БЕЛ Ł РУС

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА

9.07.2026 / 11:35

Nashaniva.com

У Мінску ў Цэнтральным Доме афіцэраў праходзіць цырымонія развітання з літаратарам і былым старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом. Ён памёр 7 ліпеня на 89‑м годзе жыцця.

На цырымонію прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных структур, у тым ліку кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты, віцэ-прэм'ерка Наталля Пяткевіч, кіраўнікі палат парламента, іншыя чыноўнікі, а таксама калегі і блізкія.

Вянок на развітанне даслаў Аляксандр Лукашэнка.

Мікалай Чаргінец быў вядомы перадусім як аўтар міліцэйскіх дэтэктываў, а таксама як шматгадовы кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, які быў створаны ў 2005 годзе пасля расколу ў літаратурным асяроддзі і лабіраваў інтарэсы ўладаў. Меў вучоную ступень кандыдата юрыдычных навук і званне генерал-лейтэнанта ўнутранай службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула